|

Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам не адключаць інтэрнэт падчас выбараў

Access Now разам з 39 іншымі міжнароднымі праваабарончымі групамі, у тым ліку членамі кааліцыі #KeepItOn – глабальнай сеткі праваабарончых арганізацый, якія працуюць над спыненнем практык адключэння інтэрнэту – і партнёрамі ў Беларусі, настойліва заклікае прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі забяспечыць адкрыты і бяспечны доступ да інтэрнэту ў Беларусі падчас прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

Мы занепакоеныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку паведамленнямі аб меркаваных перашкодах у працы мабільнага Інтэрнэту, адвольнымі арыштамі і затрыманнямі журналістаў, а таксама пераследам праваабаронцаў і членаў палітычнай апазыцыі ў краіне. Гэтыя паведамленні пра выпадкі пераследу пагаршаюць атмасферу  страху і панікі сярод насельніцтва Беларусі.

Арганізацыі, якія падпісалі петыцыю, асуджаюць гэтыя акты жорсткага абыходжання, што вядуць да адсутнасці адкрытага і актыўнага грамадзянскага ўдзелу ў Беларусі напярэдадні выбараў, і заклікаюць урад прыняць тэрміновыя меры, каб пакласці канец далейшым парушэнням правоў чалавека.

«Каб выбары былі сумленнымі і дэмакратычнымі, людзям трэба даць доступ да інфармацыі, даць магчымасць задаваць пытанні і атрымліваць інфармацыю, перш чым ісці на выбары», – кажа Фелісія Антоніа, кардынатарка кампаніі #KeepItOn у Access Now. «Адключэнне інтэрнэту падчас маючых адбыцца выбараў скрадзе ў людзей іх свабоду волевыяўлення, пазбавіць іх права ўдзельнічаць у фарміраванні сваёй будучыні і скрадзе любы шанец прымусіць сваіх лідэраў да справаздачнасці. Мы заклікаем ўрад не адключаць інтэрнэт».

Мы заклікаем беларускія ўлады абараняць асноўныя правы чалавека, у тым ліку свабоду выказвання меркаванняў, свабоду прэсы, доступ да інфармацыі і свабоду мірных сходаў – усё гэта з’яўляецца краевугольным каменем любога дэмакратычнага грамадства падчас выбараў і па-за імі.

Зварот зроблены праз адкрыты ліст, накіраваны ўраду Беларусі 5 жніўня 2020 года, і заклікае прэзідэнта Лукашэнку разгледзець наступныя рэкамендацыі, каб забяспечыць празрыстасць і актыўны ўдзел як офлайн так і анлайн, на маючых адбыцца выбарах:

  • Пераканацца, што інтэрнэт, уключаючы сацыяльныя сеткі і іншыя лічбавыя камунікацыйныя платформы, застаецца адкрытым, даступным і бяспечным па ўсёй Беларусі на працягу ўсяго электаральнага перыяду;
  • Забеспечыць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і актывістаў, якія на дадзены момант знаходзяцца за кратамі ў розных пенітэнцыярных інстытуцыях Беларусі;
  • Устрымацца ад далейшых пагрозаў і вэрбальнага гвалту супраць журналістаў і забяспечыць, што ў далейшым да журналістаў не будзе ўжывацца фізічны гвалт з боку праваахоўных органаў, уключна падчас асвятлення дэманстрацый і выбараў; а таксама дазволіць журналістам бяспечна асвятляць афіцыйныя падзеі;
  • Супрацоўнічаць з рознымі інтэрнэт-правайдэрамі Беларусі, каб усе людзі мелі доступ да якаснага, бяспечнага, свабоднага і адкрытага інтэрнэту цягам усяго перыяду выбараў і пасля яго;
  • Даручыць розным інтэрнэт-правайдэрам, якія дзейнічаюць у краіне, інфармаваць інтэрнэт-карыстальнікаў пра любыя збоі і працаваць кругласуткава, каб выпраўляць любыя выяўленыя збоі, якія могуць паўплываць на якасць паслуг інтэрнэт-правайдэраў;
  • Забяспечыць асноўныя правы чалавека для ўсяго народу Беларусі цягам усіх выбараў і пасля іх.